Хатынская трагедыя
22 сакавіка 1943 года была спалена карнікамі беларуская вёска Хатынь.
149 ні ў чым не вінаватых жыхароў вёскі, у тым ліку старыя, жанчыны і 75 дзяцей, былі спалены жывымі або расстраляны.
6 чалавек выжылі і прызнаны сведкамі трагедыі: адзіны дарослы Іосіф Камінскі і пяцёра дзяцей.
У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969 годзе адкрыты мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову скульптуры «Няскораны чалавек».
На тэрыторыі комплексу знаходзяцца адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак».
На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў — помнік-зруб з абеліскам у выглядзе коміна.
У 2022 годзе на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу праведзены рэстаўрацыйныя работы, пабудаваны новы будынак музея, адноўлена старажытная вясковая царква (храм Раства Прасвятой Багародзіцы).
У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі поўнасцю або часткова спалена і знішчана не менш як 12 868 населеных пунктаў*.
Па матэрыялах крымінальнай справы аб генацыдзе** беларускага народа, сярод дадаткова ўстаноўленых і раней невядомых 3668 пацярпелых населеных пунктаў не менш за 290 паўтарылі трагічны лёс вёскі Хатынь.
Шматлікія мемарыялы ў памяць аб ахвярах фашызму размешчаны па ўсёй краіне.
* У савецкі перыяд размова ішла аб 9,2 тыс. населеных пунктах.
** Генпракуратурай Беларусі ў красавіку 2021 года ўзбуджана крымінальная справа па фактах учынення нацысцкімі злачынцамі, іх памагатымі, злачыннымі фарміраваннямі ў час Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.) і пасляваенны перыяд на тэрыторыі БССР і іншых дзяржаў генацыду беларускага народа.
Крыніцы: Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», Генпракуратура, адкрытыя крыніцы






