Інфаграфіка

Бібліяноч-2026

24 красавіка бібліятэкі Беларусі — удзельнікі акцыі «Бібліяноч»* — будуць працаваць у незвычайным фармаце.

У праграме мерапрыемстваў: майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, лекцыі, спектаклі, квесты і конкурсы.

На акцыю «Бібліяноч-2026» заяўлена рэкордная колькасць удзельнікаў — 149. Сярод іх абласныя, раённыя і сельскія бібліятэкі па ўсёй краіне.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (куратар акцыі) прысвячае мерапрыемства 20-годдзю свайго новага будынка.

Для даведкі:

Бібліятэкі Беларусі (паводле даных на 2025 г.):

— 2117 публічных бібліятэк,
— 47,2 млн экз. бібліятэчнага фонду,
— 2,6 млн карыстальнікаў.

Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыўся для чытачоў 16 чэрвеня 2006 года.

Будынак бібліятэкі ўваходзіць у лік самых незвычайных будынкаў свету. Гэта складаны шматграннік з 18 квадратаў і 8 трохвугольнікаў, размешчаны на падстаўцы-подыуме (стылабат).

Агульная плошча — 113,7 тыс. кв.м.

Форма аграненага алмаза сімвалізуе каштоўнасць ведаў і бясконцасць пазнаваемага свету.

Фонд бібліятэкі налічвае 10,6 млн дакументаў на больш як 80 мовах свету.

Штогод Нацыянальную бібліятэку наведваюць каля 400 тыс. чалавек. Прыкладна 80% карыстальнікаў — маладыя людзі ва ўзросце да 35 гадоў. Большая частка з іх — студэнты.

*Рэспубліканская культурна-асветная акцыя «Бібліяноч» прымеркавана да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і накіравана на падтрымку чытання.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Белстат

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»