Інфаграфіка

Дзень сям’і

У Беларусі штогод 15 мая адзначаецца Дзень сям’і.
Паводле даных апошняга перапісу насельніцтва, у рэспубліцы налічвалася звыш 2,6 млн сем’яў*:
78,2% у гарадской мясцовасці,
21,8% у сельскай мясцовасці.

Больш за 9% сем’яў у Беларусі — шматдзетныя (амаль 123 тыс. паводле даных на 01.01.2025).

У 2024 г. заключана больш за 46 тыс. шлюбных саюзаў.

Сярэдні ўзрост узяцця першага шлюбу:
у жанчын — 26,7;
у мужчын — 28,9.

На думку беларусаў**, рашэнні ў выхаванні дзяцей прымаюць
адказы жанчын:
жанчыны — 9,8%,
мужчыны — 0,6%,
у роўнай ступені — 89,6%;
адказы мужчын:
жанчыны — 6,9%,
мужчыны — 0,9%,
у роўнай ступені — 92,2 працэнта.

Клопат пра дом і дзяцей з’яўляецца абавязкам
адказы жанчын:
жанчыны — 40,3%,
мужчыны — 0,5%,
у роўнай ступені — 59,2%;
адказы мужчын:
жанчыны — 51,2%,
мужчыны — 1,1%,
у роўнай ступені — 47,7%.

Дзяржаўная сямейная палітыка ўключае шырокі комплекс мер — ад выплаты дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей да гарантый і льгот у сферы адукацыі, аховы здароўя, працоўнага, падатковага, пенсійнага заканадаўства. У Беларусі дзейнічае 11 відаў дзяржаўных дапамог для сем’яў з дзецьмі.

Для шматдзетных сем’яў адкрыта 145 880 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал» (на 01.05.2025)***.

*Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года.
**Статыстычны агляд «Дзень сям’і». Меркаванне аб гендарных ролях у сямейным жыцці (паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця; 2025 год; у працэнтах).
***З 01.01.2025 памер сямейнага капіталу складае Br33 275. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2025 г.

Крыніцы: Белстат, Мінпрацы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»