Аграпрамысловы комплекс (АПК) Беларусі фарміруе 7% ВУП краіны
У арганізацыях сельскай гаспадаркі працуюць 6,4%* усіх работнікаў краіны, з іх:
мужчыны — 62,5%,
жанчыны — 37,5%.
Сярэдні ўзрост работніка АПК — 44,8 года.
АПК забяспечвае харчовую бяспеку краіны.
У Беларусі склаўся высокі ўзровень самазабяспечанасці па малаку — 300%, па мясе — 140%, па яйках — 130%, па бульбе і агародніне — больш як 100%.
Беларусь атрымлівае звыш 1 тыс. кг збожжа на душу насельніцтва. Па выніках 2026 г. чакаецца рэкордны намалот збожжа з улікам рапсу. На 13.11.2026 г. намалот склаў 11,449 млн т (па выніках 2025 г. — 11,1 млн т).
Харчовы экспарт фарміруе чвэрць усяго таварнага экспарту краіны. Па выніках 2025 г. ён дасягнуў $10 млрд.
За студзень-верасень 2026 г. экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання склаў $8,8 млрд (на 21,1% больш, чым за той жа перыяд 2025 г.). Геаграфія экспарту — 124 краіны.
Беларусь уваходзіць:
у ТОП-10 экспарцёраў малочнай прадукцыі,
у ТОП-15 экспарцёраў прадукцыі з мяса.
* Паводле даных 2025 г.
Крыніцы: Мінсельгасхарч, Белстат





