Эканоміка

«Вынік сапраўды гераічнай сялянскай працы». Бурак пра ўклад сельскай гаспадаркі ў ВРП 

Фота Гродзенскага аблвыканкама 13 лістапада, Гродна . У валавым рэгіянальным прадукце доля сельскай гаспадаркі складае практычна 9%, гэта вынік сапраўды гераічнай сялянскай працы. Аб гэтым сказаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак на ўшаноўванні работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Гродне,

«Сельская гаспадарка — важнейшая галіна айчыннай эканомікі. АПК забяспечвае харчовую бяспеку, генерыруе валютную выручку за кошт экспарту, дае імпульс развіццю сумежных галін. У валавым рэгіянальным прадукце доля сельскай гаспадаркі складае практычна 9%», — сказаў Канстанцін Бурак.

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці звярнуў увагу: паколькі гэта статыстыка фарміруецца з улікам паказчыкаў гігантаў індустрыі БелАЭС і «Гродна Азот», лічба вялізная. І гэта вынік сапраўды гераічнай сялянскай працы.

«Асаблівым прадметам гордасці для нас з’яўляецца якасць беларускіх прадуктаў харчавання. Гэта ўжо стала нацыянальным брэндам, і гэта непасрэдная заслуга нашых перапрацоўшчыкаў», — адзначыў Канстанцін Бурак.
Як адзначыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін, рэгіён у гэтым годзе нядрэнна спрацаваў у сельскай гаспадарцы — 104% росту валавой прадукцыі ў цэлым.

Акрамя поспехаў у раслінаводстве, значныя дасягненні і ў галіне жывёлагадоўлі. «Вытворчасць малака павялічваецца, ідзём з тэмпам 3%. І ёсць разлікі, што па выніках бягучага года Гродзенская вобласць пераадолее 8-тысячную мяжу надою на адну карову. Таксама павялічваюцца сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі», — сказаў ён. Лідарамі ў гэтай сферы традыцыйна не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы з’яўляюцца Гродзенскі і Бераставіцкі раёны.

Кіраўнік профільнага камітэта аблвыканкама звярнуў увагу, што ў апошнія гады ў рэгіёне актыўна мадэрнізуюць малочную галіну: «Штогод уводзіцца каля 10 малочных комплексаў, не стаў выключэннем і бягучы год: 9 ужо ўведзена, да канца года чакаем уводу яшчэ 3. Пабудаваны  102 прафілакторыі, яны актыўна камплектуюцца і фактычна да 1 снежня ні аднаго цяляці пад адкрытым небам у Гродзенскай вобласці не будзе — усе зазімуюць у добраўпарадкаваных памяшканнях».

На ўрачыстым мерапрыемстве былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды больш як 250 работнікам АПК рэгіёна, 13 чалавек сталі ўладальнікамі медалёў «За працоўныя заслугі».
Фота Гродзенскага аблвыканкама

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»