У свеце

Збой у рабоце сэрвісаў Microsoft закрануў 74 краіны

Фота Unsplash 13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Глабальны збой, які прадаўжаецца ў рабоце сістэмы амерыканскай карпарацыі Microsoft, ахапіў 74 краіны. Як інфармуе ТАСС, такую інфармацыю паведаміў сэрвіс Downdetector, які сочыць за актыўнасцю папулярных інтэрнэт-рэсурсаў.

«Паведамленні аб збоях у рабоце сэрвісаў Microsoft на платформе Downdetector паступілі з 74 краін і тэрыторый усяго за гадзіну», — гаворыцца ў справаздачы сэрвісу, апублікаванай у сацыяльнай сетцы Х.

Згодна са справаздачай, колькасць паведамленняў аб збоях у сэрвісах Microsoft 365, Copilot, Teams і OneDrive вырасла больш як у 100 разоў. Скаргі таксама паступалі на работу Xbox, GitHub і LinkedIn, прыналежных карпарацыі, аднак іх колькасць была значна ніжэй. Каля 30% усіх зваротаў прыпала на ЗША.

Масавыя скаргі пачалі паступаць ад карыстальнікаў вечарам 12 лістапада з-за збояў у рабоце некалькіх сэрвісаў Microsoft. Як адзначаюць заходнія СМІ, з глабальнымі непаладкамі сутыкнуліся дзясяткі тысяч людзей па ўсім свеце.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»