Спорт

Вераніка Абрамкіна стала чэмпіёнкай Еўропы па шахматах сярод дзяўчат да 16 гадоў

Фота Мінспорту 13 лістапада, Мінск . Беларуска Вераніка Абрамкіна атрымала перамогу на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па шахматах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Кантынентальны форум сярод юнакоў і дзяўчат, не старэйшых за 18 гадоў, праходзіў у грэчаскім Херсонісасе. Удзельнікі разыгралі медалі ў шасці ўзроставых катэгорыях (да 8, 10, 12, 14, 16 і 18 гадоў), нашу краіну прадставілі 14 шахматыстаў. Вераніка Абрамкіна заваявала золата сярод дзяўчат да 16 гадоў, выйграўшы восем матчаў з дзевяці.
Дамір Булгак заняў чацвёртае месца сярод юнакоў да 14 гадоў, уступіўшы бронзаваму прызёру з Арменіі толькі па дадатковых паказчыках. Таксама ў дзясяткі мацнейшых у сваіх групах увайшлі нашы Лізавета Ляшкевіч (U18, 8-я), Ніка Венская (U14, 9-я) і Савелій Барташ (U12, 10-ы). Удзел у турніры прынялі юныя шахматысты з 49 краін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»