Павышэнне працоўных пенсій
З 1 верасня на 5% павялічваюцца ўсе віды працоўных пенсій*:
— па ўзросце,
— па выслузе гадоў,
— па інваліднасці,
— па прычыне страты карміцеля.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў верасні 2026 года складзе 1125 руб. (павялічыцца на 14,8% адносна верасня 2025 года)**.
У верасні на выплату пенсій будзе накіравана 2,6 млрд руб., з якіх 125 млн руб. — дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам №288.
Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляюцца больш за 2,3 млн чалавек.
* Указ Прэзідэнта Беларусі ад 24 жніўня 2026 года №288 «Аб павышэнні пенсій».
** Памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і заработку, улічаных пры налічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны




