Рэспубліканскі суботнік — 2026
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 18 красавіка. У час суботніка плануецца азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў парадак:
— аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў;
— знакавых аб’ектаў;
— гісторыка-культурных каштоўнасцей;
— мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны Міністэрству культуры на стварэнне пастаяннай экспазіцыі будуемага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і іншыя звязаныя з гэтым работы.
Нацыянальны гістарычны музей узводзіцца* ў г.Мінску ў раёне вул.Арлоўскай.
Новы будынак паўтарае геаграфічны контур Беларусі (выгляд зверху). Вакол музея ствараецца парк Народнага адзінства.
У экспазіцыі музея будуць адлюстраваны ўсе этапы гісторыі краіны і беларускай дзяржаўнасці (прадугледжана 12 залаў).
Для даведкі. Гісторыя музея:
1919 г. — адкрыты Мінскі абласны музей (у будынку былога Дваранскага сходу на скрыжаванні сучасных вуліц Маркса і Энгельса, не захаваўся);
1923 г. — на яго базе створаны Беларускі дзяржаўны музей — цэнтральная музейная ўстанова Беларусі;
1964 г. — прынята рашэнне аб адкрыцці Дзяржаўнага музея БССР. На гэты час фонды музея налічвалі 108 тыс. адзінак захоўвання. Музей размяшчаецца ў г.Мінску па вул.К.Маркса, 12;
1992 г. — Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі;
2009 г. — Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.
Сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі самая вялікая музейная калекцыя ў Беларусі — каля 500 тыс. прадметаў.
*Згодна з указам Прэзідэнта ад 5 лютага 2025 г. №50.
Па стане на красавік 2026 г. будынак гатовы на 75-80%.
Крыніцы: пастанова Саўміна ад 31 сакавіка 2026 г. №150, Нацыянальны гістарычны музей.






