Інфаграфіка
Новы 2026/2027 навучальны год
У 2026/27 навучальным годзе заняткі пачнуць больш як 1 млн навучэнцаў, у тым ліку 87,5 тыс. першакласнікаў.
Вучняў прымуць каля 2,6 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Першы ўрок у новым навучальным годзе пройдзе пад назвай «Веды сёння — сіла і працвітанне Беларусі заўтра!».
Арганізацыя адукацыйнага працэсу па чвэрцях у 2026/27 навучальным годзе:
першая чвэрць — 1 верасня — 31 кастрычніка 2026 г.;
другая чвэрць — 9 лістапада — 24 снежня 2026 г.;
трэцяя чвэрць — 11 студзеня — 20 сакавіка 2027 г.;
чацвёртая чвэрць — 29 сакавіка — 31 мая 2027 г. (для навучэнцаў IX і XI класаў — 29 сакавіка — 25 мая 2027 г.).
Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.






