Інфаграфіка

XXXIII Дзень беларускага пісьменства

XXXIII Дзень беларускага пісьменства* 5-6 верасня ў г.Касцюковічы.

У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны: Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Рагачове, Іванаве, Слоніме, Бялынічах, Капылі, Добрушы, Гарадку, Івацэвічах, Лідзе.

Асноўныя тэмы мерапрыемстваў XXXIII Дня беларускага пісьменства:

— Год беларускай жанчыны;
— 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны;
— юбілеі класікаў беларускай літаратуры;
— пяцігодка якасці.

Кожная з тэм адлюстравана ў творчых праграмах і рабоце пляцовак.

У праграме свята:

— навукова-асветная экспедыцыя «Дарога да святынь»;
— міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў, канферэнцыя «Касцюковіцкія чытанні»;
— уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі;
— фестываль кнігі і прэсы;
— павільён рэдкай кнігі (прадстаўлены ўнікальныя старадрукаваныя выданні, факсіміле, мініяцюрныя кнігі);
— экспазіцыя «Кабінет пісьменніка» (прадстаўлены рукапісы, асабістыя рэчы, рэдкія фотаздымкі і архіўныя дакументы);
— адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Алесь і Алеся» (па матывах твора народнага паэта Беларусі А. Куляшова);
— гала-канцэрт конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»;
— інтэрактыўныя пляцоўкі, прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі.

* Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»