Інфаграфіка

Беларускі аграпрамысловы тыдзень

Беларускі аграпрамысловы тыдзень

Даты: 3-7 чэрвеня 2025 года.

Месцам правядзення стане новая пляцоўка — Мінскі міжнародны выставачны цэнтр (г.Мінск, вул. П.Мядзёлкі, 24).

Форум уключае выстаўкі «Белагра-2025», «Белферма», «Белпрадукт», «Прадмаш. Холад. Упак» і «Харчовая індустрыя».

35-я міжнародная выстаўка «Белагра» (праводзіцца з 1990 года) — буйнейшая дэманстрацыйная пляцоўка дасягненняў АПК.

У 2025 годзе плошча выставы — 38,8 тыс. кв.м, удзельнічаюць звыш 540 кампаній з 14 краін.

На «Белагра-2025» будзе прадстаўлена больш за 500 адзінак тэхнікі і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.

Выставу плануюць наведаць дэлегацыі больш як 20 краін. Адбудзецца прэзентацыя сельскагаспадарчага патэнцыялу краін ШАС («АграШАС»).

Прафесійным суправаджэннем «Белагра-2025» стане дзелавая праграма: форумы, канферэнцыі, В2В-сустрэчы.

Пройдуць тэматычныя конкурсы і прэзентацыя агратурызму Беларусі.

АПК Беларусі

Вытворчы патэнцыял Беларусі дае магчымасць забяспечыць у поўным аб’ёме насельніцтва прадуктамі, а таксама павялічваць экспарт прадукцыі АПК.

Узровень самазабеспячэння малаком складае 283 працэнты, мясам — 135 працэнтаў, яйкамі — 123 працэнты, бульбай — 111 працэнтаў, агароднінай і бахчавымі культурамі — 103 працэнты.

Сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання займаюць пятую частку ў агульным аб’ёме экспарту.

Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Белстат, ЗАТ «Мінскэкспа»

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»