Павышэнне дзіцячых дапамог
У Беларусі з 1 лютага вырасце памер некаторых дзіцячых дапамог і іншых сацыяльных выплат.
Аднаразовая дапамога пры нараджэнні:
— першага дзіцяці — Br4969,6;
— другога і наступных дзяцей — Br6957,44.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — Br496,96.
Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячная)*:
— на першае дзіця — Br1000,86;
— на другое і наступных дзяцей — Br1143,84;
— на дзіця-інваліда — Br1286,82.
Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — Br248,48.
* Пераглядаецца двойчы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня.
Крыніцы: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.






