Прэзідэнт

Лукашэнка: тэрарызм стаў першарадным інструментам вырашэння палітычных пытанняў

11 лістапада, Масква . Тэрарыстычная дзейнасць істотна трансфармавалася, яе суб’ектам стала цэлая дзяржава. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у вузкім складзе,

«Гэты год прадэманстраваў істотную трансфармацыю тэрарыстычнай дзейнасці. Пры гэтым, па сутнасці, яе суб’ектам стала цэлая дзяржава, а тэрарызм — першарадным інструментам вырашэння палітычных пытанняў у двухбаковых адносінах, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — На сістэмнай аснове адпрацоўваюцца ўдары па энергетычнай і грамадзянскай інфраструктуры — аб’ектах энергетыкі, лагістычных комплексах, дата-цэнтрах, аўтатранспарце, турыстычных аб’ектах».
Кіраўнік беларускай дзяржавы ў сувязі з гэтым адзначыў своечасовасць прыняцця Антытэрарыстычнай стратэгіі АДКБ да 2030 года. З улікам уплыву сацыяльных сетак і IT-тэхналогій неабходны новыя падыходы да работы па прафілактыцы распаўсюджвання міжнароднага тэрарызму і экстрэмізму. «У гэтым пытанні трэба ўзмацніць узаемадзеянне АДКБ з ШАС і СНД, выкарыстоўваючы моцныя бакі, прафесійныя кампетэнцыі кожнай арганізацыі», — падкрэсліў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»