Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта, Героя Расіі Алега Навіцкага з 55-годдзем
Алег Навіцкі. Фота з архіва 12 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта, Героя Расійскай Федэрацыі Алега Навіцкага з 55-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваш жыццёвы шлях — гэта ўзор высокага прафесіяналізму, адданасці авіяцыі і касманаўтыцы, — гаворыцца ў віншаванні. — Сваёй працавітасцю і мэтанакіраванасцю Вы ўпісалі яркія старонкі ў гісторыю асваення Сусвету, здабылі высокі аўтарытэт і вядомасць як на роднай беларускай зямлі, так і далёка за яе межамі».
Прэзідэнт падкрэсліў, што асаблівай удзячнасці заслугоўвае актыўная грамадская работа Алега Навіцкага, накіраваная на ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва паміж братэрскімі народамі Беларусі і Расіі, а таксама на развіццё навукова-тэхналагічнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алегу Навіцкаму і яго блізкім моцнага здароўя, новых дасягненняў, шчасця і дабрабыту.





