Акцыя «Увага — дзеці!»
У Беларусі ў сувязі з пачаткам навучальнага года праходзіць акцыя «Увага — дзеці!»
Тэрміны правядзення: 25 жніўня — 5 верасня.
Мэта — пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.
Вадзіцелям:
— трэба перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар;
— быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу ад дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах;
— захоўваць скорасны рэжым;
— забяспечваць бяспечную перавозку дзяцей.
Бацькам:
— трэба растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах, расказаць, дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г. д.;
— рэкамендуецца перад пачаткам новага навучальнага года прайсці з дзіцем па маршруце з дому ў школу і назад, паказаўшы небяспечныя месцы;
— адпускаючы дзіця самастойна гуляць або катацца на веласіпедзе, пераканайцеся, што яно будзе рабіць гэта ў бяспечным месцы.
Для даведкі
У ДТЗ на дарогах Беларусі з пачатку 2026 года траўмы атрымалі 245 непаўналетніх.
Каля 80% ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых.
Крыніца: ГУ ДАІ МУС.






