Інфаграфіка

Занятасць насельніцтва Беларусі

1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы.

Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі — 4180,9 тыс. чалавек (паводле даных на сакавік 2026 года).

Сярэдні ўзрост занятых*:

— 42,5 года — жанчыны,
— 42,4 года — мужчыны.

Доля моладзі (15-31 год) у агульнай колькасці занятых — 19,7%.

Размеркаванне колькасці занятага насельніцтва (у працэнтах да выніку):

— па полу:

50,4% — жанчыны,
49,6% — мужчыны;

— па месцы пражывання:

80% — у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу,
20% — у сельскіх населеных пунктах.

Топ-5 відаў эканамічнай дзейнасці:

23,3% — прамысловасць,

13,4% — аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў,

11% — адукацыя,

9,9% — сельская, лясная і рыбная гаспадарка,

8,3% — ахова здароўя і сацыяльныя паслугі.

Для даведкі: Свята працы — агульнарэспубліканскі святочны дзень, устаноўлены ўказам Прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 года №157.

*Тут і далей — паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак у 2025 годзе.

Крыніца: Белстат.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»