Дарогі Беларусі
Па выніках першага паўгоддзя 2026 г. у Беларусі адрамантавана больш як 830 км рэспубліканскіх дарог. У бягучым годзе запланавана абнавіць больш як 1,7 тыс. км рэспубліканскіх дарог. Работы вядуцца на тэрыторыі ўсіх рэгіёнаў.
Усяго ў 2026 годзе адрамантуюць больш як 5 тыс. км рэспубліканскіх і мясцовых аўтадарог. Намечана ўвесці 27 км дарог з цэментабетонным пакрыццём.
У рамках дзяржпраграмы «Дарогі Беларусі» на 2026-2030 гады запланавана:
— адрамантаваць і рэканструяваць не менш як 25 тыс. км рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог (у 1,4 раза больш, чым за 2021-2025 гг.*);
— увесці ў эксплуатацыю 175 км аўтадарог з цэментабетонным пакрыццём (у 3 разы больш, чым за 2021-2025 гг.).
Асаблівы сацыяльны прыярытэт — забеспячэнне найкарацейшых маршрутаў ад райцэнтраў да аграгарадкоў па дарогах з удасканаленым пакрыццём.
Для даведкі
Працягласць сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстання ў Беларусі — 86,4 тыс. км**:
рэспубліканскія дарогі — 15,9 тыс. км,
мясцовыя дарогі — 70,5 тыс. км.
На дарогах эксплуатуюцца 5,2 тыс. маставых збудаванняў.
* У рамках дзяржпраграмы «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады адрамантавана і рэканструявана 18,5 тыс. км аўтадарог рэспубліканскага і мясцовага значэння, а таксама каля 500 мастоў.
** Паводле даных на 01.01.2026 г.
Крыніцы: Міністэрства транспарту і камунікацый, «Белдарцэнтр».





