Інфаграфіка

Міжнародны фестываль «Кліч Палесся»

Фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» запрашае гасцей 15 жніўня 2026 г. у аг.Ляскавічы (Нацыянальны парк «Прыпяцкі», Гомельская вобласць).

Маштаб фестывалю:
госці — чакаецца 50 тыс. чалавек;
плошча — больш за 9 га;
працягласць — каля 12 гадзін.

Госці свята могуць дакрануцца да самабытнай культуры, народных абрадаў, спрадвечна беларускага фальклору з палескім каларытам.

Лейтматыў свята ў Год беларускай жанчыны — «Жаночы голас Палесся, спадчына, якая жыве».

У праграме фестывалю:

— этна-падворкі палескіх раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей*, на якіх прадстаўлена творчасць і кулінарная спадчына палешукоў;

— традыцыйныя рамесныя рады з унікальнай спадчынай беларускага Палесся;

— канцэртныя праграмы, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы, квест «У пошуках Цмока»;

— фінал конкурсу «Палеская прыгажуня — 2026».

На фестывалі назавуць уладальнікаў ганаровага звання «Ганаравы паляшук».

Для даведкі

Упершыню фестываль «Кліч Палесся» адбыўся ў 2010 годзе. Ён праводзіцца раз у два гады.

У 2012 годзе атрымаў статус рэспубліканскага фестывалю, у 2014 годзе — міжнароднага.

Накіраваны на захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый, умацаванне творчых сувязей жыхароў Палесся.

*Восем раёнаў Гомельскай вобласці, чатыры раёны і горад Пінск Брэсцкай вобласці.

Крыніцы: Гомельскі аблвыканкам, адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»