Грамадства

Беларусь гатова паўдзельнічаць у будаўніцтве аэрапорта Омск-Фёдараўка

Фота з архіва 23 лістапада, Мінск . Беларусь гатова паўдзельнічаць у будаўніцтве аэрапорта Омск-Фёдараўка, ёсць таксама цікавасць да супрацоўніцтва з Омскай вобласцю ў сельскай гаспадарцы і нафтахімічнай сферы. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч у час сустрэчы з губернатарам Омскай вобласці Расіі Віталем Хацэнкам,
«У будаўнічай сферы «Белбудцэнтр-холдынг» можа падключыцца да выканання мантажных і электрамантажных работ, вырабу металаканструкцый, трубаправодаў на аб’ектах па ўзвядзенні аэрапорта Омск-Фёдараўка», — сказаў Віктар Каранкевіч. Акрамя таго, прапрацоўваюцца напрамкі супрацоўніцтва ў нафтахімічнай сферы, у тым ліку з Омскай групай кампаній «Тытан». Беларускі бок гатовы пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Омскай вобласцю і ў сельскай гаспадарцы, у тым ліку па абмене вопытам у галіне развіцця новых тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў аграпрамысловым комплексе. «Мы зацікаўлены нарошчваць пастаўкі прадуктаў харчавання. Таксама нацэлены прадаўжаць узаемадзеянне па падрыхтоўцы спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю ва ўстановах вышэйшай аграрнай адукацыі Беларусі па розных спецыяльнасцях, якія будуць запатрабаваны ў Омскай вобласці. Маем намер развіваць супрацоўніцтва паміж вышэйшымі сельскагаспадарчымі навучальнымі ўстановамі», — адзначыў віцэ-прэм’ер. Паводле слоў Віктара Каранкевіча, беларускі бок гатовы разгледзець любыя сустрэчныя прапановы аб супрацоўніцтве. «Акрамя ўжо запланаваных мерапрыемстваў, мы павінны знаходзіць і рэалізоўваць новыя двухбаковыя праекты, якія адпавядаюць вялізнаму патэнцыялу развіцця адносін паміж Беларуссю і Омскай вобласцю», — падкрэсліў ён.
Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»