«Лістапад-2026»
XXXII Мінскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) «Лістапад» пройдзе з 30 кастрычніка па 6 лістапада 2026 года.
Слоган — «Глядзі. Жыві. Шануй».
У рамках кінафестывалю — восем конкурсных праграм:
— конкурс ігравога кіно;
— конкурс неігравога кіно;
— конкурс фільмаў «Кіно маладых»;
— конкурс анімацыйнага кіно;
— конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзiк»;
— конкурс нацыянальных кінашкол;
— нацыянальны конкурс;
— конкурс кароткаметражных фільмаў.
Фільмам адкрыцця фестывалю стане беларуска-расійская стужка «Бацька Мінай. Партызанская легенда».
У афішы «Лістапада» — 130 карцін з 55 краін.
Усяго было пададзена больш за 3,3 тыс. заявак са 108 краін.
Галоўнай пляцоўкай XXXII ММКФ стане кінатэатр «Масква» — там пройдуць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця.
Паказы адбудуцца таксама ў сталічных кінатэатрах «Перамога», «Цэнтральны», «Беларусь» і «Піянер».
Традыцыйна фестывальныя паказы пройдуць не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах Беларусі.
ММКФ «Лістапад» — самая буйная падзея ў сферы кіно ў Беларусі. Першы кінафорум прайшоў у Мінску ў 1994 годзе.
Крыніцы: дырэкцыя кінафестывалю «Лістапад».






