Грамадства

Мы прызямліліся на мірнай зямлі, нават не верыцца — эвакуіраваная жыхарка Алешак у Гомелі 

Навіны сюжэта «Алешкі. Гуманітарная місія» У Беларусі не лятаюць дроны, не падаюць снарады — жыхарка Алешак у Гомелі  Вопыт эвакуацыі жыхароў Алешак можна прымяніць і ў іншых гарадах — украінскі амбудсмен  31 кастрычніка, Гомель . Мы — на мірнай зямлі: тут усюды цішыня і спакой. Такой думкай  падзялілася ў Гомелі Ірына Іосіфаўна, якая разам з мужам была эвакуіравана з прыфрантавога горада Алешкі на херсонскім напрамку ў час гуманітарнай аперацыі, да якой далучылася Беларусь,
Для тых, хто пераадолеў шматгадзінны шлях, у палатачным лагеры непасрэдна на тэрыторыі гомельскага аэрапорта стварылі неабходныя ўмовы для камфортнага знаходжання і адпачынку. Жыхарка Алешак расказала, як даводзілася выжываць у заблакіраваным горадзе, які аказаўся на мяжы гуманітарнага крызісу. Без падвозу прадуктаў і пад пастаяннымі ўдарамі дронаў людзі знаходзіліся ў рэжыме выжывання.
Ірына Іосіфаўна прыбыла ў Беларусь разам з мужам. «Мы прызямліліся на мірнай зямлі, нават не верыцца. Вы нават не ўяўляеце, як гэта (адчуваецца. — Заўвага БЕЛТА). Тут усюды цішыня і спакой, дрэвы вакол. Нічога не ўзрываецца», — падзялілася яна эмоцыямі.
Жанчына падкрэсліла, што адчула палёгку, як толькі выехалі з Алешак. «Адразу стала лягчэй. Словамі не перадаць гэтыя пачуцці, — сказала яна. — Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у гэтай гуманітарнай аперацыі. Дзякуем за тое, што нас адтуль вывезлі». Як паведамлялася раней, Беларусь далучылася да гуманітарнай аперацыі ў Алешках. Мінск стаў актыўным удзельнікам гэтага міжнароднага працэсу. Менавіта тэрыторыя Беларусі 29 кастрычніка стала зыходным пунктам у вялікім маршруце гуманітарнай аперацыі. Беларускі бок стварыў усе неабходныя ўмовы для правядзення першых вочных кантактаў прадстаўнікоў Масквы і Кіева, аказаўшы неабходнае ўсебаковае садзейнічанне і выступіўшы гарантам бяспекі. 
Фота Марыны Васільевай, Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»