Грамадства

Шэсце аграрыяў, выстаўка тэхнікі, падворкі раёнаў. Даведаліся аб праграме «Дажынак» у Калінкавічах

Фота з архіва 6 кастрычніка, Гомель . Працаўнікоў вёскі Гомельскай вобласці будуць ушаноўваць 10 кастрычніка на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2026», які пройдзе ў Калінкавічах. Аб праграме свята расказалі ў аблвыканкаме,

Ужо з самай раніцы на галоўных вуліцах і плошчы Леніна райцэнтра разгорнуцца выстаўка тэхнікі, гандлёвыя рады, розныя экспазіцыі, святочныя лакацыі.

Аб традыцыях, культуры, эканамічным патэнцыяле раёнаў вобласці раскажуць тэматычныя падворкі. «Тут будзе прадстаўлены ўвесь каларыт, усе напрамкі дзейнасці раёнаў — усё тое, чым жыве і дыхае наш рэгіён», — падкрэсліла начальнік галоўнага ўпраўлення культры аблвыканкама Інга Заўгародняя.

Перадавікі ўборачнай кампаніі пройдуць урачыстым шэсцем. «У гэтым годзе кожны раён атрымаў так званае тэхнічнае заданне, і цяпер усе актыўна рыхтуюцца да таго, каб выступіць ярка, эфектна — урачыстае шэсце на гэты раз праводзіцца на конкурснай аснове. У кожнага раёна свая канцэпцыя са сваімі адметнасцямі. Кожны прадумвае самыя дробныя дэталі аж да музычнага суправаджэння. Пераможцу шэсця, як чакаецца, узнагародзяць на галоўнай сцэне фестывалю», — расказала Інга Заўгародняя.

Кульмінацыяй фестывалю стане ўшанаванне працаўнікоў палёў. «На вялікай сцэне прагучаць самыя цёплыя віншаванні ў адрас паважаных аграрыяў, ім уручаць заслужаныя ўзнагароды», — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры.

Галоўная сцэна фестывалю не будзе пуставаць да самага вечара. «У канцэртнай праграме музычныя віншаванні ад лепшых творчых калектываў вобласці, гасцей. У фінале — праграма «КаверХорШоу». Яркім акордам фестывалю стане маляўнічы феерверк», — зрабіла акцэнт Ігна Заўгародняя.

Падрыхватавалі арганізатары і іншыя прыемныя сюрпрызы.

«Іншымі словамі, праграма насычаная. І прадстаўнікі ўсіх пакаленняў — ад самых юных гасцей да людзей залатога ўзросту — змогуць знайсці шмат цікавага для сябе і, вядома, ад усёй душы падзякаваць людзям, чые рукі пахнуць хлебам, людзям, дзякуючы якім у вобласці ўдалося атрымаць важкі, багаты каравай», — рэзюмавала Інга Заўгародняя.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»