Грамадства

Праваахоўныя ведамствы Беларусі і Кыргызстана маюць намер развіваць узаемадзеянне

Фота з архіва 6 чэрвеня, Мінск . Праваахоўныя ведамствы Беларусі і Кыргызстана маюць намер умацоўваць супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС Беларусі.

Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў сустрэўся з міністрам унутраных спраў Кыргызстана Уланам Ніязбекавым. Бакі абмеркавалі актуальныя аспекты ўмацавання супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу міністры ўдзялілі магчымасцям абучэння курсантаў і прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў на базах ведамасных вышэйшых навучальных устаноў і спецыяльных падраздзяленняў абедзвюх дзяржаў.

Іван Кубракоў пацвердзіў гатоўнасць беларускіх вартавых парадку дзяліцца з калегамі перадавымі методыкамі раскрыцця злачынстваў, напрацоўкамі па іншых напрамках дзейнасці. У лік ключавых тэм дыялогу ўвайшлі пытанні барацьбы з кіберзлачыннасцю, наркатрафікам, тэрарызмам і экстрэмізмам.

Па выніках абмену думкамі намечаны перспектыўныя планы развіцця далейшага міжведамаснага ўзаемадзеяння.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»