Грамадства

Качанава: дэпутаты на месцах першымі бачаць праблемы людзей і ведаюць пра іх рэальныя патрэбы

27 мая, Іванава . Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў Іванаве праводзіць сустрэчу са старшынямі абласных, раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў,

Паводле слоў Наталлі Качанавай, такія сустрэчы праводзяцца традыцыйна, каб абмеркаваць найбольш актуальныя тэмы, абмяняцца думкамі, падзяліцца вопытам работы дэпутацкага корпуса па ўсёй краіне. Спікер падкрэсліла, што такое ўзаемадзеянне вельмі важнае і дазваляе выкрышталізаваць пытанні, якія найбольш актуальны на сучасным этапе развіцця краіны.

Савету Рэспублікі адведзена асаблівая каардынуючая роля ў рабоце Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, на яго ўскладзена функцыя па развіцці мясцовага самакіравання. Для ўзаемадзеяння з дэпутатамі ўсіх узроўняў актыўна выкарыстоўваецца пляцоўка савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі. Яго пасяджэнне ўжо было праведзена ў бягучым годзе. Па выніках выпрацаваны шэраг прапаноў, накіраваных на ўдасканаленне заканадаўства па пытаннях занятасці насельніцтва. На верасень намечана другое пасяджэнне савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання — па пытаннях развіцця турыстычнага патэнцыялу.

Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу, што такія мерапрыемствы паказваюць відавочныя вынікі. У прыватнасці, на адной з сустрэч было вырашана распаўсюдзіць станоўчы вопыт Гродзенскай вобласці па адкрыцці гандлёвых аб’ектаў і аб’ектаў грамадскага харчавання ў сельскай мясцовасці. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адпрацавала гэтыя прапановы, каб яны былі распаўсюджаны на ўсю рэспубліку. У выніку ў кожнай з абласцей павялічылася колькасць аб’ектаў, уключаных у адпаведны пералік. Не засталіся без увагі пытанні работы з прыватнымі медцэнтрамі, справядлівых цэн на паслугі таксі ў час павышанага попыту і ў дрэннае надвор’е.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што дэпутаты — ключавое звяно ў сістэме кіравання на месцах. Яны першымі бачаць праблемы людзей, ведаюць пра іх рэальныя патрэбы. «Бліжэй за вас да людзей няма нікога. Вы працуеце з выканаўчай уладай у адной запрэжцы. Наша ключавая задача — работа з людзьмі, глыбокае веданне ўсяго таго, што адбываецца. Прычым кожны рэгіён адрозніваецца адзін ад аднаго», — адзначыла Наталля Качанава. Яна заклікала дэпутатаў агучваць прапановы па паляпшэнні жыцця людзей. Затым заканадаўчыя ініцыятывы могуць быць унесены праз Савет Рэспублікі.

На сустрэчы агучана, што за студзень-красавік бягучага года старшыні абласных, раённых, гарадскіх і сельскіх Саветаў правялі 35,5 тыс. прыёмаў грамадзян, больш за 3 тыс. прамых тэлефонных ліній, 22 тыс. сустрэч.

Фота Віялеты Южаковай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»