Турчыну пакажуць перспектыўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі
Фота прэс-службы ўрада Беларусі 28 кастрычніка, Мінск . Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сёння наведвае адзін з палігонаў войскаў ВПС і ППА, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Разам з прэм’ер-міністрам на палігоне працуюць міністр абароны Віктар Хрэнін і старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.
У рамках падтрымання і ўдасканалення сістэмы проціпаветранай абароны кіраўнік урада азнаёміцца з перспектыўнымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Ацэньваецца іх адпаведнасць сучасным патрабаванням.



