Уезду ў ЕС на граніцы чакаюць каля 2,7 тыс. фур — ДПК
Фота з архіва 17 лістапада, Мінск . Каля 2,7 тыс. велікагрузаў фіксуецца перад усімі еўрапейскімі пагранпераходамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Кантралюючыя службы літоўскіх пунктаў пропуску за суткі аформілі 25% транспарту ад нормы, польскіх — 27%, а латвійскага пагранпераходу «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») — 42%.
Легкавыя аўто чакаюць уезду ў Еўрасаюз толькі перад польскімі пунктамі пропуску «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі») і «Цярэспаль» («Брэст»). Усяго ў чэргах знаходзіцца каля 250 аўто. Супрацоўнікі названых пунктаў пропуску за суткі аформілі 33% транспарту.




