Эканоміка

Першы дзелавы форум Саюзнай дзяржавы «Інтэграцыя» пройдзе 19-20 лістапада ў Маскве

Фота з архіва 17 лістапада, Масква /Эдуард Півавар . Першы дзелавы форум Саюзнай дзяржавы «Інтэграцыя» пройдзе ў Маскве 19-20 лістапада, яго галоўная тэма — перспектыўныя напрамкі развіцця эканомікі Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў Пастаянным камітэце СД.

У цэнтры дыялогу будуць усебаковае развіццё дзелавых сувязей паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі, умацаванне міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва, садзейнічанне бізнесу ў эфектыўным выкарыстанні інтэграцыйных пераваг абедзвюх дзяржаў. У праграме — пленарныя пасяджэнні, біржа дзелавых кантактаў, секцыі па вытворчай інтэграцыі, АПК, фінансах, транспарце, біятэхналогіях, лічбавай экалогіі, жаночым прадпрымальніцтве.

Афіцыйнае адкрыццё форуму будзе прысвечана перспектыўным напрамкам развіцця эканомікі. Эксперты разам з прадстаўнікамі бізнесу і органаў улады абмяркуюць узаемадзеянне лічбавых платформ у розных сферах, безбар’ернае функцыянаванне адзінай эканамічнай прасторы, а таксама сумесныя імпартазамяшчальныя праекты. Чакаецца, што ў адкрыцці форуму прымуць удзел віцэ-прэм’ер Беларусі Наталля Пяткевіч, віцэ-прэм’ер Расіі Аляксей Авярчук, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў, пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, шэраг расійскіх губернатараў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»