Спорт

Мінскія дынамаўцы згуляюць з «Нафтахімікам» у Ніжнякамску

17 лістапада, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» сёння правядуць трэці паядынак чарговай выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ,

«Зубры» ўпершыню ў сезоне згуляюць з «Нафтахімікам», за які выступае беларускі абаронца Уладзіслаў Яроменка. Хакеісты з Ніжнякамска ў сваёй дамашняй серыі правялі ўжо тры матчы, з якіх выйгралі адзін — у «Салавата Юлаева» (4:3). Таксама «ваўкі» прайгралі «Лакаматыву» і «Авангарду» з аднолькавым лікам 1:5. «Дынама» пачало гасцявое турнэ з перамогі над СКА (4:1), пасля чаго ўступіла «Тарпеда» (0:1).

У табліцы Заходняй канферэнцыі сталічны клуб займае восьмае месца, набраўшы 27 ачкоў. У «Нафтахіміка» на чатыры балы больш і трэцяя пазіцыя на Усходзе. У мінулым рэгулярным чэмпіянаце «зубры» і «ваўкі» сустракаліся двойчы, абодва разы мацнейшым з рэзультатам 4:3 аказваўся сапернік. Сустрэча каманд у Ніжнякамску стартуе ў 19.00.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»