Спорт

Беларускія шахматысты выйгралі пяць асабістых узнагарод Кубка ШАС у Маскве

Фота Мінспорту 16 лістапада, Мінск . Беларусы заваявалі пяць медалёў у асабістым заліку на Адкрытым Кубку ШАС па шахматах у Маскве,

15 і 16 лістапада ў расійскай сталіцы праходзілі асабістыя спаборніцтвы ў хуткай і маланкавай гульні, нашы шахматысты ўзялі адну залатую, тры сярэбраныя і адну бронзавую ўзнагароды. У дзяўчат Варвара Палякова перамагла ў рапідзе і стала другой у бліцы, Аляксандра Тарасенка была другой у хуткай праграме. У юнакоў Арцём Стрыбук здабыў сярэбраную (бліц) і бронзавую (рапід) узнагароды.

Таксама нашу краіну ў Маскве прадстаўляе Максім Царук. 17 і 18 лістапада ўдзельнікі разыграюць медалі ў камандных турнірах. Разам з беларусамі на Адкрытым Кубку ШАС выступаюць шахматысты з Расіі, Ірана, Кыргызстана, Таджыкістана, Непала і Лаоса.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»