Спорт

Веласіпедысткі з Беларусі сталі другімі ў гонцы праследавання на чэмпіянаце Еўропы-U23 

Скрыншот відэа 10 ліпеня, Мінск . Беларускі заваявалі серабро ў каманднай гонцы праследавання на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў і моладзі па веласпорце на трэку,

Кантынентальны форум праходзіць у нямецкім Котбусе. Па выніках кваліфікацыі ў гонцы праследавання наша каманда ў складзе Паліны Конрад, Ксеніі Шынкарэнка, Адэліны Сакун і Аліны Кароткінай заняла другое месца ўслед за немкамі. У фінальным заездзе гаспадыні трэка таксама аказаліся хутчэйшымі, беларускі заваявалі серабро з рэзультатам 4 мін. 35,266 сек.

У гэтым жа відзе праграмы ў юнакоў нашы Ілья Слесарэнка, Мікіта Бабовіч, Вячаслаў Шпакоўскі і Кірыл Гуцко замкнулі топ-5. У юніёрак да 18 гадоў беларуска Ангеліна Шастак выйшла ў пятнічны паўфінал у спрынце, Васіліна Церахава была дзясятай у індывідуальнай гонцы, а Дзяніс Бараноўскі і Ілья Янкоўскі сталі ў гэтай дысцыпліне 9-м і 11-м адпаведна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»