Канадцы разграмілі катарцаў, у Мексікі другая перамога на чэмпіянаце свету па футболе
Фота FIFA 19 чэрвеня, Мінск . На футбольным чэмпіянаце свету ў дзвюх групах адбыліся сустрэчы другога тура,
У квартэце A зборная Мексікі атрымала другую перамогу, адолеўшы каманду Рэспублікі Карэя з мінімальнай перавагай — 1:0. Мексіканцы першымі забяспечылі сабе выхад у плэй-оф. Футбалісты Чэхіі і ПАР разышліся мірам — 1:1. Становішча каманд пасля двух гульнявых дзён: Мексіка — 6 ачкоў, Рэспубліка Карэя — 3, Чэхія — 1, ПАР — 1.
У папярэдняй групе B футбалісты Канады ў Ванкуверы атрымалі буйную вікторыю над катарцамі з сухім лікам 6:0. Хет-трык аформіў форвард гаспадароў Джонатан Дэвід. Для канадцаў гэта першая вікторыя на планетарных футбольных форумах. Зборная Швейцарыі разграміла каманду Босніі і Герцагавіны з рэзультатам 4:1. Становішча каманд: Канада — 4 ачкі, Швейцарыя — 4, Боснія і Герцагавіна — 1.
Вечарам 19 чэрвеня ў Сіэтле сустрэнуцца лідары групы D футбалісты ЗША і Аўстраліі (пачатак у 22.00), а няўдачнікі першага тура зборныя Парагвая і Турцыі сустрэнуцца ў Санта-Клары раніцай 20 чэрвеня (пачатак у 6.00).
Тэлеканал «Спорт ТБ» паказвае ўсе матчы планетарнага футбольнага форуму ў прамым эфіры.
Групавы этап завершыцца 28 чэрвеня, пасля чаго ў плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды з 12 квартэтаў, а таксама восем лепшых зборных з тых, якія зоймуць трэція месцы. Матчы 1/16 фіналу адбудуцца 28 чэрвеня — 4 ліпеня, сустрэчы 1/8 фіналу пройдуць 4-7 ліпеня, чвэрцьфіналы — 9-12 ліпеня, паўфінальныя гульні намечаны на 14 і 15 ліпеня, матч за бронзу пройдзе 18 ліпеня ў Маямі, а 19 ліпеня ў Нью-Ёрку адбудзецца вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул.





