Гімнастка Каменшчыкава прынесла Беларусі першае золата розыгрышу Кубка мацнейшых-2026
Ганна Каменшчыкава. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 20 верасня, Мінск . Беларуска Ганна Каменшчыкава заваявала медалі ва ўсіх відах праграмы на трэцім этапе Кубка мацнейшых па мастацкай гімнастыцы ў Санкт-Пецярбургу,
Наша спартсменка прыняла ўдзел у чатырох фіналах сярод сеніёрак у асобных практыкаваннях — і ў кожным з іх увайшла ў тройку лепшых. Каменшчыкава атрымала перамогу ў праграме з мячом, а таксама заняла другое месца ў кампазіцыях з абручом, булавамі і стужкай. На дзень раней Ганна паказала трэці рэзультат у мнагабор’і.
У юніёрак па два медалі 20 верасня здабылі беларускі Ксенія Еўдакімава (серабро са стужкай і бронза з булавамі) і Маргарыта Журовіч (бронза з абручом і стужкай). Усяго з Санкт-Пецярбурга нашы грацыі прывязуць 12 узнагарод (1-4-7), на турніры выступілі каля 200 гімнастак з дзесяці краін.
Золата Каменшчыкавай стала для беларускай каманды першым у розыгрышы Кубка мацнейшых 2026 года. На першым этапе ў Казані нашы дзяўчаты ўзялі адно серабро і восем бронзавых узнагарод, а на другім этапе ў Маскве 10 разоў станавіліся трэцімі. Фінал міжнароднага турніру пройдзе ў сталіцы Расіі з 4 па 9 лістапада.




