Спорт

Юныя беларускія лёгкаатлеты заваявалі больш за 70 узнагарод матчавай сустрэчы з расіянам

19 ліпеня, Мінск . На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» завяршылася матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы сярод маладзёжных каманд Саюзнай дзяржавы,

Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за трыста лепшых маладых лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі, якія вызначылі прызёраў у дзвюх узроставых групах — сярод юнакоў і дзяўчат да 18 гадоў і сярод юніёраў і юніёрак да 20 гадоў. 19 ліпеня быў разыграны 31 камплект узнагарод, нашы спартсмены здабылі 30 медалёў: 8 залатых, 10 сярэбраных і 12 бронзавых.

Перамогі ў нядзелю атрымалі беларусы Ком Крыстал Шанон, Дзяніс Уракоў (абодва — трайны скачок, U20), Пётр Труцько (800 м, U18), Дар’я Васільчык, Арцём Пілатаў (абодва — кіданне дыска, U20), Павел Арцем’еў (трайны скачок, U18), Лізавета Сіткевіч (сямібор’е, U18) і Аляксандр Жук (дзесяцібор’е, U18).

 Акрамя таго, на турніры былі пабіты два нацыянальныя юнацкія рэкорды — у змешаных эстафетах 4х100 м (Ягор Берашко, Дамініка Кель, Іван Шылец, Сафія Вазнякова) і 4х400 м (Андрэй Літвіновіч, Дар’я Бабіч, Пётр Труцько, Валерыя Мураўская).

У першы дзень спаборніцтваў 18 ліпеня гаспадары заваявалі 45 узнагарод (14-12-19). Агульны вынік беларускай каманды за два дні склаў 75 медалёў: па 22 залатыя і сярэбраныя, а таксама 31 бронзавы. На мінулагодняй матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы сярод маладзёжных каманд Саюзнай дзяржавы ў Брэсце прадстаўнікі Беларусі занялі 72 прызавыя месцы (21-20-31). 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»