Беларускія валейбалісты перамаглі каманду Ірана ў таварыскім матчы
Фота bvf.by 23 жніўня, Мінск . Мужчынская зборная Беларусі па валейболе перамогай завяршыла выступленні на таварыскім турніры ва Уфе,
Апошнім сапернікам нашай каманды на турніры была зборная Ірана. Беларусы ўступілі ў стартавай партыі (21:25), былі мацнейшыя ў двух наступных (25:22, 25:21), але прайгралі чацвёрты адрэзак (23:25). Вырашальны, пяты, сэт нашы валейбалісты забралі з лікам 15:7, вынік гульні — 3:2.
Раней ва Уфе беларусы пацярпелі паражэнне ад кубінцаў (1:3) і расіян (0:3). Мужчынскія зборныя Расіі, Ірана і Кубы ўваходзяць у топ-20 сусветнага рэйтынгу, у наступным сезоне гэтыя каманды выступяць у эліце валейбольнай Лігі нацый.




