Спорт

Беларускія шахматысты заваявалі дзевяць узнагарод Кубка ШАС у Маскве

Фота Мінспорту 18 лістапада, Мінск . Беларускія шахматысты ўзялі дзевяць медалёў на міжнародных спаборніцтвах «Адкрыты Кубак ШАС» у Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Праграму спаборніцтваў закрыў камандны турнір у маланкавай гульні (бліцы). Варвара Палякова і Аляксандра Тарасенка перамаглі сярод дзяўчат, у хлопцаў Арцём Стрыбук і Максім Царук занялі другое месца. На дзень раней абедзве беларускія пары заваявалі залатую ўзнагароду ў хуткіх шахматах (рапідзе).

У асабістых турнірах нашы спартсмены здабылі пяць узнагарод (1-3-1). Усяго з Масквы беларусы павязуць чатыры залатыя, чатыры сярэбраныя і адну бронзавую медалі. Таксама ўдзел у «Адкрытым Кубку ШАС» прымалі шахматысты з Расіі, Ірана, Кыргызстана, Таджыкістана, Непала і Лаоса.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»