Багдановіч перавыбраны на пасаду старшыні Федэрацыі хакея Беларусі
Аляксандр Багдановіч 10 ліпеня, Мінск . У сталіцы адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Федэрацыі хакея Беларусі, на якой кіраўніцтва ФХБ прадставіла справаздачу аб праведзенай рабоце за мінулыя 12 месяцаў,
На пасаду старшыні ФХБ аднагалосным рашэннем быў перавыбраны Аляксандр Багдановіч, які займае гэту пасаду з кастрычніка 2021 года. Кіраваць Федэрацыяй хакея Беларусі алімпійскі чэмпіён у веславанні на каноэ будзе да 2030 года.
«Удзячны за аказаны давер. У мінулым сезоне было зроблена шмат работы, і мы ўжо бачым, чаму трэба ўдзяліць увагу ў новым сезоне. Будзе важны год для мінскага «Дынама», таксама ўпершыню за некалькі гадоў нашы хакеісты выступяць на міжнароднай арэне. Прэзідэнт Беларусі ставіць задачу паказаць высокі рэзультат, перад намі ёсць бачная планка, якую мы павінны пераадолець. Будзем старацца радаваць нашых балельшчыкаў», — сказаў Багдановіч.
«Мы сталі сведкамі лепшых сезонаў «Дынама» ў КХЛ і «Дынама-Шынніка» ў МХЛ, таксама беларускі клуб — «Віцебск» — упершыню заваяваў Еўра-Азіяцкі Кубак Дружбы, а жаночая і юнацкая зборныя вярнуліся на чэмпіянаты свету. Усё гэта сведчыць аб тым, што ў краіне выбудавана эфектыўная вертыкаль развіцця хакея, якая стаіць на надзейным фундаменце, — адзначыў член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў. — Важна памятаць, што ўсе мы — адна вялікая каманда, якая працуе на адзін рэзультат. Развіццё хакея ў Беларусі не павінна спыняцца».
Фота Дзяніса Касцючэнкі, НАК — БЕЛТА






