Беларусы выйшлі ў фінал Лігі нацый па баскетболе 3х3 у Малайзіі
Фота Беларускай федэрацыі баскетбола 13 ліпеня, Мінск . Беларускія маладзёжныя каманды паспяхова стартавалі на турніры Лігі нацый ФІБА па баскетболе 3х3 у Малайзіі. Для беларускіх баскетбалістаў гэта першыя спаборніцтвы пасля вяртання на міжнародную арэну,
У папярэдняй групе В спаборніцтваў мужчын падапечныя Рамана Гесця спачатку ўпэўнена выйгралі ў японцаў — 20:10, а потым перамаглі зборную Сінгапура — 14:9. У складзе мужчынскай маладзёжнай зборнай выступаюць Аляксей Балдзін, Арсеній Вяржбіцкі, Давід Мукетэ, Віталь Дучко, Павел Рабушка і Іван Літарны.
У жанчын беларускі абыгралі каманду Новай Зеландыі з лікам 15:11, потым узялі верх над баскетбалісткамі Сінгапура з рэзультатам 21:6. Пад кіраўніцтвам Наталлі Ануфрыенка гуляюць Аляксандра Палубок, Яўгенія Бярнацкая, Ілона Кацура, Лізавета Шышлюк, Крысціна Касцюковіч і Соф’я Лашкевіч.
Пазней беларускія каманды прымуць удзел у сустрэчах фінальнай стадыі.
Турнір у малайзійскім горадзе Петалінг-Джая завершыцца 19 ліпеня, ён з’яўляецца кваліфікацыйным этапам да Кубка свету сярод маладзёжных каманд (U-23).






