Спорт

Хакейнае «Дынама» прыме «Авангард» у апошнім дамашнім матчы лістапада 

Фота з архіва 10 лістапада, Мінск . Мінскія дынамаўцы сёння правядуць заключны дамашні матч месяца ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі,

У апошнім дамашнім паядынку перад працяглай выязной серыяй «зубры» прымуць «Авангард». Омскі клуб набірае ачкі шэсць сустрэч запар, пры гэтым чатыры папярэднія гульні «ястрабаў» заканчваліся ў авертаймах. У мінчан — серыя з трох паражэнняў, у дзевяці апошніх матчах наша каманда здабыла толькі дзве перамогі.

У мінулым сезоне «Дынама» і «Авангард» сустракаліся двойчы, абодва разы мацнейшай за межамі асноўнага часу аказвалася каманда Омска. У табліцы Заходняй канферэнцыі «зубры» з 23 ачкамі ідуць дзявятымі, у сібіракоў 26 балаў і чацвёртае месца на Усходзе. Паядынак у «Мінск-Арэне» стартуе ў 19.10.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»