Беларускія лучнікі заваявалі сем узнагарод на турніры ў Таджыкістане
Фота Мінспорту 9 кастрычніка, Мінск . Беларусы ўзялі сем медалёў міжнародных спаборніцтваў па стральбе з лука «Кубак Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
У актыве нашай каманды тры залатыя, тры сярэбраныя і адна бронзавая ўзнагарода. Перамогу ў асабістым заліку ў мужчын атрымаў Станіслаў Ліпніцкі, другое месца заняў Глеб Акуневіч. У дзяўчат увесь п’едэстал аказаўся беларускім — месцы ў топ-3 занялі Яна Нахайчук, Дар’я Пінчукова і Марыя Саўчук.
Акрамя таго, Ліпніцкі і Пінчукова святкавалі поспех у міксце. У мужчынскім камандным турніры ў Худжандзе сярэбранымі прызёрамі сталі Ілья Новік, Цімафей Прылепаў і Рэнат Лысоў.






