Новыя чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы вызначыліся на стадыёне «Дынама»
23 ліпеня, Мінск . На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» 22 ліпеня прайшоў другі спаборніцкі дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы,
У вячэрней праграме ўчора былі разыграны 16 камплектаў узнагарод. У бегавых дысцыплінах званні чэмпіёнаў краіны здабылі Яніна Луцэнка, Мікіта Жыгар (абодва — 100 м), Таццяна Шабанава, Вадзім Лаўчынскі (абодва — 1500 м), Ганна Міхайлава і Раман Валодзькін (абодва — 400 м). У мужчынскай і жаночай эстафетах 4х100 м першынствавалі квартэты Брэсцкай вобласці.
Перамогі ў сектарах для скачкоў і кіданняў атрымалі Аляксей Каткавец (кіданне кап’я), Арцём Гурын, Настасся Дрозд (абодва — скачкі ў даўжыню), Мікіта Данілаў (скачкі ў вышыню), Аляксандр Шымановіч, Алена Тамашэвіч (абодва — кіданне молата), Алег Тамашэвіч (штурханне ядра) і Мацвей Волкаў (скачкі з шастом).
У заключны дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, 23 ліпеня на стадыёне «Дынама» адбудуцца 22 фіналы. Па выніках нацыянальнага форуму вызначацца шэсць лепшых рэзультатаў спаборніцтваў: трое мужчын і тры жанчыны з найбольшай сумай ачкоў па табліцы World Athletics атрымаюць памятныя падарункі і грашовыя прызы.
Фота Сяргея Шэлега






