Байдарачнікі і канаісты з Беларусі выйгралі сем медалёў на ЧС у Познані
Фота з архіва 30 жніўня, Мінск . Беларускія весляры на байдарках і каноэ заваявалі сем узнагарод чэмпіянату свету 2026 года ў польскай Познані,
Праграму спаборніцтваў завяршылі адзіночныя заезды на самай доўгай дыстанцыі 5 км. Наш канаіст Іван Патапенка замкнуў пяцёрку мацнейшых, у байдарцы Уладзіслава Скрыганава паказала шосты рэзультат, а Алег Юрэня заняў 11-е месца.
Усяго з чэмпіянату свету беларускія весляры з улікам паралімпійскіх дысцыплін павязуць сем узнагарод (1-1-5), столькі ж медалёў было здабыта на галоўным старце сезона год таму. Золата ў каноэ-двойцы на 200-метроўцы заваявалі Юлія Трушкіна і Іна Нядзелькіна, серабро ў параканоэ ўзяў Ілья Таўпянец (VL1).
Бронзавымі прызёрамі сталі Алена Наздрова (С1, 500 м), Марыя Папічыч (С1, 5000 м), Андрэй Жолабаў (С1, 200 м), Ангеліна Барданоўская і Іна Нядзелькіна (С2, 500 м), а таксама Настасся Мяснікова (параканоэ, VL2). На канале ў Познані выступілі больш за 800 атлетаў з 77 краін, нашу каманду прадставілі 25 весляроў.






