Беларусы другі раз перамаглі баскетбалістаў Азербайджана
Фота Беларускай федэрацыі баскетбола 22 чэрвеня, Мінск . Баскетбольная зборная Беларусі атрымала другую гасцявую перамогу над камандай Азербайджана,
У другім таварыскім паядынку ў Баку беларусы выйгралі з рэзультатам 92:67. Лепшым снайперам у складзе беларускай зборнай зноў стаў Уладзіслаў Блізнюк, які набраў 26 ачкоў. У першай гульні ў азербайджанскай сталіцы ён набраў на 10 балаў менш, а падапечныя Расціслава Вергуна перамаглі з перавагай 24 ачкі — 74:50.
Жаночая зборная Беларусі правяла два выязныя спарынгі з камандай Славеніі. У першай гульні ў Славеніі беларускі ўступілі гаспадыням з розніцай 13 ачкоў — 46:59. У складзе прайграўшых самай рэзультатыўнай была Марыя Ляскоўская, якая набрала 9 ачкоў. У другой гульні каманда Наталлі Трафімавай згуляла значна мацней і ўзяла рэванш з рэзультатам 64:59. Лепшай у беларусак аказалася Марта Галавач, у актыве якой 22 ачкі. У паядынках са зборнай Славеніі трэнерскі штаб беларускай дружыны праверыў бліжэйшы рэзерв нацыянальнай зборнай.






