Спорт

Вызначаны пары 1/4 фіналу жаночага Кубка Беларусі па футболе 

Фота з архіва 27 красавіка, Мінск . У мінскім Доме футбола адбылася жараб’ёўка чвэрцьфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі сярод жаночых каманд,

Пераможцы шасці апошніх кубкавых турніраў футбалісткі сталічнага «Дынама-БДУФК» сустрэнуцца з наваполацкім «Нафтанам». Фіналіст папярэдніх розыгрышаў «Мінск» будзе сапернічаць з брэсцкім «Дынама». Склады астатніх пар 1/4 фіналу: «РЦАП-Стайкі» — «Днепр» (Магілёў), «Віцебск» — «Смаргонь». Першыя чвэрцьфінальныя сустрэчы адбудуцца 10 і 11 мая.

У вырашальным паядынку мінулага сезона «Дынама-БДУФК» атрымала перамогу над «Мінскам» з лікам 2:1. Гэта была шостая запар кубкавая вікторыя дынамаўскай каманды. Дзесяць разоў уладальнікамі жаночага Кубка Беларусі станавіліся футбалісткі «Бабруйчанкі», у актыве «Мінска» восем трафеяў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»