Мінскае «Дынама» завяршае першую выязную серыю сезона КХЛ у Тальяці
Фота з архіва 14 верасня, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» сёння правядуць другі і заключны матч першай у сезоне КХЛ выязной серыі,
Прымаць «зуброў» будзе тальяцінская «Лада». Рэгулярны чэмпіянат-26/27 падапечныя Сяргея Брыліна пачалі з трох паражэнняў за межамі асноўнага часу, зарабіўшы тым самым па адным ачку ў кожнай з гульняў. Ва ўсіх трох матчах рэзультатыўныя балы за «Дынама» набіралі Сэм Энас (2+3), Тай Сміт (0+5) і капітан клуба Крыс Цірні (2+1).
Тальяцінцы на старце сезона таксама ідуць без перамог. Каманда з Самарскай вобласці пацярпела чатыры няўдачы запар, але амаль усе з іх — з мінімальнай розніцай. Адзіны правал здарыўся 11 верасня, калі «Лада» дома была разгромлена «Тарпеда» (2:7). За чатыры матчы валжане закінулі ўсяго шэсць шайбаў, у «зуброў» за тры гульні ўжо восем галоў.
У мінулай рэгулярцы хакеісты з Мінска і Тальяці сустракаліся чатыры разы. Сталічны клуб атрымаў тры перамогі, прычым з вялікім лікам (4:0, 7:2, 8:3). Першае ў новым сезоне процістаянне дынамаўцаў і аўтазаводцаў стартуе ў 18.00.





