Беларусы заваявалі сем узнагарод чэмпіянату Еўропы па параплаванні ў Турцыі
Фота з архіва 13 верасня, Мінск . Беларусы выйгралі сем медалёў чэмпіянату Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі, які прайшоў у Турцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
У заключны дзень кантынентальнага форуму Яўген Кавалёнак заняў трэцяе месца на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем у класе S13 (атлеты з парушэннямі зроку), а Ягор Шчалканаў паказаў трэці рэзультат у фінале на стамятроўцы на спіне ў класе S9 (атлеты з паражэннем апорна-рухальнага апарату).
Усяго за пяць дзён беларускія паралімпійцы заваявалі адзін сярэбраны і шэсць бронзавых медалёў чэмпіянату Еўропы.
Фота Мінспорту





