Беларускія фрыстайлісты і гарналыжнікі атрымалі нейтральныя статусы
Фота з архіва FIS 6 кастрычніка, Мінск . Міжнародная федэрацыя лыжных відаў спорту (FIS) абнавіла спіс нейтральных атлетаў на сезон-26/27, са спасылкай на сайт FIS.
У новую версію дакумента ўвайшлі беларускія фрыстайлісты Ганна Гуськова, Настасся Андрыянава, Любоў Піліпенка, Уладзіслаў Вазнюк і Сцяпан Зелянко, а таксама гарналыжнікі Марыя Шканава і Іван Аўдзееў. Нашы спартсмены выступалі пад сцягам FIS у алімпійскім сезоне, але пасля яго заканчэння адпаведныя заяўкі было неабходна падаваць нанава.
Спіс нейтральных атлетаў з Беларусі і Расіі будзе дапаўняцца.






