Беларус Карнееў стаў трэцім у адзіночцы лёгкай вагі на этапе Кубка свету
Мікіта Карнееў. Фота з архіва асабістага Instagram-акаўнта 30 мая, Мінск . Беларус Мікіта Карнееў заваяваў бронзу ў мужчынскай адзіночцы лёгкай вагі на першым этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў іспанскай Севільі,
Кампанію беларусу ў фінале склалі весляры з Аргенціны, Ганконга, ЗША, Партугаліі і Венесуэлы. Дыстанцыю два кіламетры Карнееў пераадолеў за 7 мін. 03,57 сек. і фінішаваў трэцім, у барацьбе за бронзу наш прызёр мінулагодняга чэмпіянату Еўропы ўсяго на 8 сотых секунды апярэдзіў аргенцінца Санціна Меніна. Перамогу атрымаў партугалец Жуан Велозу.
У гэтым жа відзе праграмы ў дзяўчат беларуска Валерыя Шэндзель заняла шостае месца. Першы этап Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Севільі завершыцца заўтра, у фінале мужчынскай адзіночкі выступіць медаліст Алімпійскіх гульняў Яўген Залатой.






