Спорт

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі больш за трыццаць узнагарод Кубка мацнейшых

Скрыншот відэа Мінспорту 5 ліпеня, Мінск . У падмаскоўным Жукоўскім завяршыўся міжнародны лёгкаатлетычны турнір «Кубак мацнейшых спартсменаў Беларусі і Расіі»,

У заключны дзень спаборніцтваў 5 ліпеня адбыліся 11 фіналаў, нашы лёгкаатлеты заваявалі па тры медалі кожнай вартасці. Поспех у скачках з шастом у мужчын святкаваў Дзмітрый Марфушкін, які пакарыў планку на адзнацы 5,25 м. У скачках у вышыню золата Ягору Гуптару прынёс рэзультат 2,21 м. У трайным скачку пераможца Максім Несцярэнка паляцеў на 16,50 м.

Другія месцы ў сваіх відах праграмы сёння занялі Алена Тамашэвіч, Аляксандр Шымановіч (абодва — кіданне молата) і Яўген Брыгі (штурханне ядра). На трэцюю прыступку п’едэстала падымаліся Іна Новік (5000 м), Яніна Луцэнка (200 м) і Мікіта Данілаў (скачкі ў вышыню).

Пасля двух дзён турніру ў актыве нашай каманды было 28 узнагарод (8-13-7). Увогуле нашы лёгкаатлеты павязуць з Жукоўскага 37 медалёў — 11 залатых, 16 сярэбраных і 10 бронзавых. Расіяне атрымалі перамогі ў 29 дысцыплінах. Усяго нашу краіну на Кубку мацнейшых спартсменаў 2026 года прадставіў 101 чалавек.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»