Спорт

Сасновіч згуляе ў асноўнай сетцы турніру WTA-500 у Токіа

Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва Мінспорту 25 кастрычніка, Мінск . Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (122-і нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў асноўную сетку турніру WTA-500 у Токіа з прызавым фондам $1,2 млн,
Сёння ў вырашальным паядынку кваліфікацыі Сасновіч перамагла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Узбекістана Камілу Рахімаву (67) — 6:4, 6:4. Сустрэча прадаўжалася роўна 2 гадзіны.
У першым кваліфікацыйным раўндзе беларуска перайграла 50-ю ракетку планеты ўкраінскую тэнісістку Юлію Старадубцаву — 6:4, 7:5.
Спаборніцтвы ў японскай сталіцы завершацца 1 лістапада.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»